Навіны культуры Пухавіччыны і рэгіёна

Навіны культуры Пухавіччыны і рэгіёна

І па роднай зямлі сваёй робім крокі…

Кожны год на нашай Радзіме праходзіць галоўны музычны фестываль славянскіх краін “Славянскі базар” у г. Віцебске. Асноўнымі падзеямі фестываля па-праву становяцца дзіцячы конкурс і конкурс выканаўцаў эстраднай песні.

Жыхары любой краіны свету маюць магчымасць трапіць у лік канкурсантаў. Але сярод беларусаў гэты конкурс карыстаецца найбольшай папулярнасцю.

Так 5 снежня на базе Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў адбыўся Мінскі абласны адбор на Міжнародны конкурс выканаўцаў Віцебск-2018.

За права ўдзелу ў дзіцячым музычным конкурсе спрачаліся 14 канкурсантаў ўзростам ад 7 да 12 гадоў з Барысаўскага, Дзяржынскага, Маладзечненскага, Мінскага, Клецкага, Слуцкага раёнаў, г. Жодзіна, а таксама навучэнцы студый Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў.

Па рэзультатах праслухоўвання у наступны этап Рэспубліканскага адбору прайшлі 5 падлеткаў. Галоўнай умовай дзіцячага конкурсу было выкнанне адной з песень на роднай мове, другі твор мог быць выбраны па жаданні спевака.

Місіюк Дар’я захапіла слухачоў выкананнем беларускай песні “Крокі” – “Але помнім карані і па роднай зямлі сваёй робім крокі”. Гэтыя словы адлюстроўваюць светлую і чыстую сапраўдную любоў да Беларусі. Віталс Алеся адной з песень выканала твор І.М.Лучанка “Жураўлі на Палессе ляцяць”, што даволі тэматычна, бо ў 2018 наш славуты зямляк, песні якога ведае ўся пастсацыялістычная прастора, адзначыць сваё 80 годдзе. Дарэчы дзяўчына мае цудоўны крышталёвы голас, моц якога прабірала да слёз журы і слухачоў. Мея Лізавета выконвала песні ў суправаджэнне сапраўднага саксафона, а Крнэта Меланья, нягледзячы на юны 11 гадовы ўзрост, сама напісала музыку да верша “Святыя словы” М.Танка і выканала яго на прадфестывальнай сцэне. Кабірава Біята выканала песню пра Радзіму і дзіцячую песню пра анёла з кранаючымі словамі “ты адлятай мой белы анёл, гэты свет не для цябе…” нібы напамін пра наш абавязак захоўваць гэты свет для дзяцей.

На адборы міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні “Віцебск-2018” супернічалі больш за 20 маладых спевакоў з Барысаўскага, Вілейскага, Маладзечненскага, Мінскага, Крупскага, Нясвіжскага, Пухавіцкага, Чэрвенскага раёнаў, г. Жодзіна, і навучэнцы Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў, узростам ад 18 да 31 года. У наступны рэспубліканскі этап выйшлі: Ламака Наталля, Саванец Аляксандр, Нікіцін Дзмітрый, Шэпелевіч Валерыя, Самускевіч Вераніка.

Сваімі разважаннямі з намі падзяліўся Пухаўчанін Аляксей Казючыц, які ўпершыню удзельнічаў у адборы на Славянскі базар. Аляксей ніколі ў жыцці не быў у Віцебску, але пабываць там і выступіць на адной з галоўных пляцовак краіны з’яўляецца яго сапраўднай марай. Спявак сочыць за конкурсам выканаўцаў эстраднай песні некалькі год і лічыць, што удзел у фестывале такога маштабу з’яўляецца добрым трамплінам для будучай кар’еры. Аляксею спадабалася арганізацыя конкурсу, вялікая канкурэнцыя, галасы і рэпертуар выканаўцаў. Нажаль, гэтым годам прадстаўнікі Пухавіцкага раёна не змаглі прайсці ў фінал конкурсу.

А вось фіналістка кокурса Наталля Ламака з г. Маладзечна, спрабавала пакарыць сцэну “Славянскага базара” тройчы. Кожная з гэтых спроб давала штуршок ісці наперад і шмат працаваць над сабою. Спадзецца, што гэты год павінны быць ўдалым. Дзяўчына сочыць за конкурсам па тэлевізары, звяртае ўвагу на звук, эмоцыі і пластыку удзельнікаў, рэпертуар і спосабы данесці песню да слухача. Наталля прымала ўдзел у мюзікле Кіма Брэйдбурга “Казанова”, які ладзіўся ў фестывальным Віцебску летась і жадае вяртацца ў горад зноў і зноў. Найвялікшай каштоўнасцю фестывалялічыць атрыманы вопыт і матывацыю да працы. Каб дасягнуць поспеху дзяўчына прымае ўдзел у многіх фестывалях і конкурсах, напрыклад у “Майскім Вальсе”, што ладзіцца ў Пухавіцкім раёне. Наступны юбілейны год І.М. Лучанка не стане выключэннем. У незалежнасці ад рэзультатаў адбору на “Славянскі базар” спявачка збіраецца наведаць Мар’іну Горку зноў і выканаць песні нашага кампазітара-земляка.

Напрыканцы цудоўнага свята песні кіраўнік журы Алег Мікалаевіч Елісеенкаў адзначыў неверагодна высокі узровень усіх выканаўцаў, заўважыў, што сёння вырашальнае значэнне маюць не толькі кампетэнцыі спевака, але і добра выбраны рэпертуар, аранжыроўка і, самае галоўнае, работа і падтрымка нашых настаўнікаў.

З года у год павялічваецца мастацкі і выканаўчы узровень канкурсантаў, якасць беларускіх песень. Незвычайна вялікай аказалася колькасць спевакоў-хлопцаў. Мінскі абласны адбор стаў выдатнай пляцоўкай для пошуку галасоў на новыя конкурсы, а яго узровень мог паспрачацца нават з міжнароднымі вакальнымі спаборніцтвамі. Кожны ўдзельнік адтрымаў дыплом і музычны фестывальны дыск, а таксама бескаштоўны вопыт.

А цяпер застаецца толькі пажадаць поспехаў канкурсантам Міншчыны ў далейшай абароне сваёй Айчыны на музычным алімпе краіны.

Ягор Жылук

<< Вернуться на предыдущую страницу

Улыбайтесь

  • Жить с радостью

Архив Новостей