Навіны культуры Пухавіччыны і рэгіёна

Навіны культуры Пухавіччыны і рэгіёна

Разам з першай зоркай да нас прыйшоў Хрыстос

7 студзеня жыхароў Пухавіцкага раёна аб’яднаў святочны калядны вечар у цэнтры культуры г. Мар’іна Горка. Сустрэча пачалася сімвалічна з прадмовы айца Аляксандра, які распавёў пра сапраўдную і чыстую любоў Бога да людзей. З гэтай любові быў народжаны ў нашым свеце Ісус Хрыстос і гэтае нараджэнне стала сапраўным цудам.

Згодна са старажытнымі хрысціянскімі традыцыямі нам прапанавалі пачаць з прагляду каляднага спектакля. У выкананні дзіцячага тэатра навэла амерыканскага пісьменніка О’Генры “Дары вяшчуноў” прагучала па-беларуску і стала зразумелай кожнаму. У імпрэзе сям’я Ганны і Аляксандра валодала сапраўднымі каштоўнасцямі: прыгожымі доўгімі валасамі і залатым гадзіннікам. Нягледзячы на шэры і няўтульны побыт вакол, Ганна і Аляксандр сваёй любоўю асвятлялі сцэнічную пляцоўку, напаўнялі яе сэнсам. Каб зрабіць адзін аднаму калядныя падарункі, Ганна прадала свае валасы і набыла залатую цэп для гадзінніка Аляксандра, а ён, прадаў свой гадзіннік, каб набыць грэбні для сваёй каханай. Яны абмяняліся падарункамі і сталі шчаслівымі. Бо шчаслівым з’яўляецца той, хто здольны перадаць апошняе, што мае. Гэтая сям’я – прыклад вяшчуноў, якія аддаюць блізкаму ўсё самае дарагое сэрцу, быццам біблейскія вяшчуны, што прыйшлі да навароджанага Ісуса.

Гледачы пачулі спевы трох узроставых груп хора кафедральнага сабора Аляксандра Неўскага ў г. Мар’іна Горка. Са сцэны прагучалі боскія спевы і народныя калядкі. Гледачы у зале падрымлівалі артыстаў. Так, пяцігадовы хлопчык з чацвёртага рада, праспяваў разам з хорам усе творы, бо калядныя песні жывуць не толькі ў храме і на сцэне, але і у сем’ях вернікаў.

Салісты Пухавічкага раёна таксама змаглі падзяліцца з залай сваімі талентамі і выканаць эстрадныя песні каляднай і зімняй тэматыкі, з’яднаўшы духоўнае і свецкае.

Свята Божага Нараджэння – цудоўнае свята, якое прызнана яднаць людзей, уздымаць сямейныя каштоўнасці, спрыяць ажыццяўленню жаданняў. Гэтае свята заснавана на веры. І хочацца верыць – цуды будуць здзяйсняцца ў нашых сем’ях не толькі ў дзень Нараджэння Хрыстова.

Ягор Жылук

<< Вернуться на предыдущую страницу

Улыбайтесь

  • Жить с радостью

Архив Новостей